“Цуды прыходзяць туды, дзе іх чакаюць”

12.01.2023

Дабрачынная акцыя “Цуды прыходзяць туды, дзе іх чакаюць”.
Новы год – унікальны час цудаў, таму што кожны можа стаць сапраўдным чараўніком.
Кіраўніцтва школы, прафсаюзны камітэт сярэдняй школы в.Тэльмы-1 разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі няпоўную сям’ю Цэбрык, у якой, на жаль, толькі тата выхоўвае дзвюх маленькіх дачушак. Навагоднія віншаванні Дзядулі Мароза і Снягуркі, салодкія падарункі, невялікі грашовы ўклад стварылі сапраўдную святочную атмасферу радасці, шчасця, цеплыні і спагады. У знак удзячнасці дзяўчаткі праспявалі гасцям песню-калядку.
Вясёлыя вочкі і ўсмешкі на тварах – гэта тыя пачуцці, дзеля якіх трэба рабіць дабро.

photo_2023-01-17_00-06-52

Ещё в этом разделе