“Размаўляем па-беларуску”
25.02.202325 лютага прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Размаўляем па-беларуску”, прысвечаная Дню роднай мовы. Гульцамі сталі вучні 9-х, 10-х і 11-га класаў, якія падзяліліся на 3 каманды адпаведна: “Патрыёты”, “Беларусы”, “Матэматыкі”. Праграма была насычана цікавымі конкурсамі, песнямі, танцамі. Увазе гледачоў была прадстаўлена тэатральныя пастанова “У гасцях у Паўлінкі”, майстар-клас па беларускім народным танцам. Такое баўленне часу было даспадобы ўсім: і вучням, і настаўнікам. Чарговы раз усе ўпэўніліся ў тым, што наша мова прыгожая і самабытная, а беларускія традыцыі варта зберагаць і перадаваць нашчадкам.