Общешкольный субботник

13.11.2021
  • В рамках месячника по благоустройству 13.11 в ГУО "Средняя школа д. Тельмы-1" прошел общешкольный субботник🍁
     
    🍁Маюць беларусы не толькі свае адметныя, непаўторныя словы і выразы, але і незвычайна вартыя і карысныя звычаі.
    🍁Дружна і арганізавана ў суботу, 13 лістапада, кіраўніцтва, настаўнікі і вучні Сярэдняй школы в. Тэльмы-1 выйшлі на суботнік. Тры гадзіны запар добрасумленна шчыравалі ўсе на вялікай школьнай тэрыторыі: падмяталі, абразалі дрэвы, падграбалі і выносілі лістоту, чысцілі двор, а таксама шмат жартавалі, а дзе-нідзе і песні спявалі. Праз нейкі час ідэальны парадак вакол школы навялі дружнай школьная сямёй.
    🌈Таму і нагадаў суботнік даўні звычай узаемадапамогі – ТАЛАКА, перададзены ад бацькоў і дзядоў нашых, які не адну сям’ю ад голаду і галечы ўратаваў. Так было заўсёды, спакон веку, так ёсць, так і павінна быць!
    🌈Таму і абярнуўся суботнік сапраўдным талочным святам, святам вясёлым, дружным, святам шчырай, сумленнай працы вялікай школьная сям’і.
     
Ещё в этом разделе