Як у казцы...

24.12.2021

✨Як у казцы…✨
🎄❄Пераступіўшы парог сярэдняй школы вёскі Тэльмы-1, і сапраўды, трапляеш у навагоднюю казку! Вось тут алені імчацца на Далёкую Поўнач, а тут незвычайнай прыгажосці зіхаціць, “падміргвае” кожнаму ялінка, а на вокнах Дзядуля Мароз разнастайнымі ўзорамі 🌬 “размаляваў” усе шыбы, а тут і фотазона “чакае” і “ запрашае” ўсіх на фотасесію… Канечне, зачароўвае і захапляе не толькі навагодні казачны інтэр’ер школы, але і адчуваецца цеплыня, клопат, з якімі настаўнікі разам з вучнямі ўпрыгожвалі сваю школку і кабінеты. Што ні кабінет – то новая дзівосная казка!

 🎄Такая атмасфера працягвалася амаль цэлы месяц. Асабліва чароўным выдаўся апошні дзень заняткаў: і кіраўніцтва школы, і настаўнікі, і вучні абазначылі сябе навагоднімі атрыбутамі.🎅А Дзядуля Мароз і Снягурка на перапынках праводзілі гульні, карагоды, танцавалі, жартавалі , фатаграфаваліся. 

🎄Такая прыгажосць пануе ў школе! А прыгажосць, хараство выхоўваюць, натхняюць на шчырасць і святасць пачуццяў. Таму і трымцяць дзіцячыя сардэчкі ў чаканні цудаў…

Ещё в этом разделе